Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Вера Вярба - Бабуліны казкі

У бабулі маёй
Рукі лоўкія,
У бабулі маёй
Песні доўгія.

Разматае клубок
З новай казкаю,
Прыйдзе хітры каток,
Трэцца з ласкаю.

Хоча лапкі пагрэць,
Завуркоча ён,
Ні гуляць, ні дурэць
Нам не хочацца.

Вось і дзень праляцеў,
I не спіцца нам.
Бабка казкі пляце
Чараўніцаю.

1966 г.

 

Похожие статьи:

Васіль Вітка → Васіль Вітка - Казкі і краскі

Максім Танк → Максім Танк - Казка пра Музыку

К → Казка

Васіль Вітка → Васіль Вітка - Вавёрчына гора

Васіль Вітка → Васіль Вітка - ППШ