Бадзірог,
Бадзірог –
Не пускае за парог:
Дзеці ў хаце туляцца,
А ён –
Ідзе па вуліцы,
Бэкае і мэкае,
Ледзь не кукарэкае, –
Уцякайце – хто куды
Ад рагатае бяды!..
Раптам бачыць Бадзірог
Новыя вароты –
І з усіх чатырох,
І з усёй ахвотай:
"Што –
Хіба я не баран?!" –
Паімчаўся на таран!
Ну а потым –
Што было там? –
Зараз вам усё скажу:
Дзве прабоіны ў варотах
І аўчынка на кажух.
Похожие статьи:
Биографии → Васіль Зуёнак
Васіль Зуёнак → Васіль Зуёнак - Сон
Васіль Зуёнак → Васіль Зуёнак - У люстэрку Свіцязі
Васіль Зуёнак → Васіль Зуёнак - Гаварыла маці...
Васіль Зуёнак → Васіль Зуёнак - У грымотах ашалелых веку...