Дата публикации:
Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.
Дубоў града і ў градабой і ў замець Харугвы непакорныя калыша. Замкі вякоў на замкавым узвышшы Вартуюць ад няверцаў нашу памяць. Нішто блакіт высокі не запляміць – У згодзе ён са свіцязянскай цішай, І зорныя санеты неба піша Рукой Міцкевіча, каб дух ліцвінскі ўславіць. Сівыя курганы паданні сняць: Каб сцвердзіць край, Міндоўг шыхтуе раць І стольны горад праз вякі бароніць... Навагрудак... Званы зямлі звіняць І сэрца акрыляюць нашы сёння, Як рэха несмяротнае Пагоні...
Максім Багдановіч → Максім Багдановіч - Санет (Замёрзла ноччу шпаркая крыніца...)
Янка Купала → Янка Купала - Для зямлі прадзедаў маіх...
В → Вянок санетаў
С → Санет
Максім Багдановіч → Максім Багдановіч - Санет (Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі...)