Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Васіль Зуёнак - У грымотах ашалелых веку...

У грымотах ашалелых веку
Вы не чулі, што гэта такое –
Зона абсалютнага спакою,
Аб якой лясы, палі і рэкі
Б'юць чалом штодзённа чалавеку,
Б'юць чалом, каб адпусціў на лекі
Цішыні хоць зернейка скупое?

Па вясне, як трактары вяшчуюць
Нам дастатак, сытае налецце,
Па вясне, калі ў зялёным вецці
Цішыня не днюе, не начуе:
Цар прыроды цішыню карчуе,–
Аб такой хваробе вы не чулі,
Што перанапружаннем завецца?

Нібы мор, яна няшчадна косіць
І звяроў, і птушак злой касою.
Страх няўтольны не зальеш расою –
І жаўрук з-пад колаў рвецца ў просінь,
Як з пажару, песню ён выносіць,
«Цішыні-і-і-і»,– тужліва каня просіць,
Сэрца не вытрымлівае ў соек.

Аціхае рэха гаманкое,
І на змену песеннаму лету –
Шорах крыл сталёвых над планетай
І маё маленне трапяткое:
– Дайце ж зведаць, што гэта такое –
Зона абсалютнага спакою –
Птушкам, дрэвам...

Толькі не паэту

 

Похожие статьи:

Васіль ЗуёнакВасіль Зуёнак - Помнік

БиографииВасіль Зуёнак

Васіль ЗуёнакВасіль Зуёнак - У люстэрку Свіцязі

Васіль ЗуёнакВасіль Зуёнак - Сон

Васіль ЗуёнакВасіль Зуёнак - Гаварыла маці...