Весела – пад звонкаю вясёлкай –
Выязджала хмарка з-за лясоў.
Лета перасмяглага асколкі
Шапацелі ў спеласці аўсоў.
Сонцам атачонае прырэчча
Плавала ў сп'янеласці малін.
Гром няспешна грукнуў па-старэчы,
Як забіў у хмарку востры клін.
Раздаліся трэшчыны агніста
Пырскаў залатых лінуўся рой.
І мільён праменьчыкаў яршыстых
Напярэймы ім ляцеў гурмой.
Шухнуў кропель перагон кароткі:
З кожнае дажджынкі – па цвіку.
I дыхнула лёгка і салодка
Парнасцю ад цёплага пяску.
Аналіз верша:
1. Пасля чытання верша паўстаюць малюнкі летняга дня. Сонечны дзень, вясёлка на небе, толькі што прайшоў «грыбны» дождж, усё абмыта дажджом: і спелыя маліны, і аўсы. Дажджынкі свецяцца і зіхацяць на сонцы, як каштоўныя камяні.
2. Васіль Зуёнак называе дождж сонечным, таму што неба чыстае, адна толькі хмара «выязджала з-за лясоў», вясёлка пераліваецца і зіхаціць.
3. Аўтар выкарыстоўвае сродкі мастацкай выразнасці (эпітэты, метафары, увасабленні), каб перадаць прыгажосць вобразаў.
Увасабленні: хмара выязджае, сонца плавае, гром няспешна грукнуў.
Эпітэты: звонкая вясёлка, залатыя пырскі, яршыстыя праменьчыкі, перасмяглае лета.
4. Яркія метафары: гром забіў у хмарку востры клін; з кожнае дажджынкі – па цвіку; сонцам атачонае прырэчча плавала ў сп'янеласці малін.
5. Пісьменнік у гэтых радках паказвае, як грымнула маланка і паліліся кроплі дажджу.
Похожие статьи:
Васіль Зуёнак → Васіль Зуёнак - У грымотах ашалелых веку...
Васіль Зуёнак → Васіль Зуёнак - У люстэрку Свіцязі
Васіль Зуёнак → Васіль Зуёнак - Гаварыла маці...
Биографии → Васіль Зуёнак
Васіль Зуёнак → Васіль Зуёнак - Сон