Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Васіль Зуёнак - Прыйдзі аднойчы...

Прыйдзі аднойчы

ў вечаровы час,

Калі плывуць дымы,

як верасы,

Да кургана пясчанага,

што нас

Разлучыць назаўжды, –
Прыйдзі, мой сын.

Павер хвіліну нейкую,

што я

Жывы стаю між трапяткіх бяроз
I слухаю:

у праведных баях

Што ты здабыў?

Што ў сэрцы ты прынёс?..


Прыйдзі –

як ветру жніўнага павеў,

Каб пада мною дыхалі палі
I колас той звінеў – не адзвінеў,
Што к сонцу

на руках

ты ўзняў спяліць.


Прыйдзі –

як песня,

што табе збярог

Бацькоўскі край

і дбайна перадаў.

Прыйдзі –

як рэха з тысячы дарог,

Дзе голас мой твае сцягі гайдаў.

Прыйдзі –

як думкі вогненнай усплёск,

Як гром ракет, што ўзлёт твой акрыляў...
Прыйдзі,

мая надзея і мой лёс, –

I лёгкай будзе

для мяне

зямля.

 

Адказы на пытанні:

   1. Мы павінны памятаць нашых продкаў, калі мы памятаем нашых дзядуль і бабуль, якіх няма побач з намі, яны заўсёды будуць жывымі ў нашай памяці, добрымі ўчынкамі мы можам дамагчыся іх гонару за нас.

   2. Бацька звяртаецца да сына з просьбай і пытаннямі:

Прыйдзі, мой сын.
Павер хвіліну нейкую,
што я
Жывы стаю між трапяткіх бяроз
І слухаю:
у праведных баях
Што ты здабыў?
Што ў сэрцы ты прынёс?..


   3. Паэт выяўляе свае спадзяванні праз выразы-параўнанні. Якія адлюстроўваюць бацькоўскія пачуцці:

Прыйдзі –
як ветру жніўнага павеў…
Прыйдзі –
як песня,
што табе збярог
Бацькоўскі край
і дбайна перадаў.
Прыйдзі –
як рэха з тысячы дарог,
Дзе голас мой твае сцягі гайдаў.
Прыйдзі –
як думкі вогненнай усплёск,
Як гром ракет, што ўзлёт твой акрыляў...


   4. Бацька жадае нагадаць сыну пра яго карані, пра ўсё тое, чаму ён вучыў яго, што здолеў перадаць і якія якасці характару прывіць. Ён так называе сына,бо для кожнага бацькі, які ганарыцца сваім сынам, важна, каб той працягваў жыць правільным, працавітым, чэсным жыццём, памятаў продкаў і шанаваў іх памяць.

   5. Рэфрэн "прыйдзі" ўзмацняе сэнс гэтага слова і гучання верша ў цэлым, акцэнтуе ўвагу на тым, што гэта вельмі важна, неабходна, патрэбна, паўтор гэтага слова дапамагае падкрэсліць тое нецярпенне, з якім бацька чакае і амаль моліць сына аб гэтым.

   6. Для паэта – сустрэча з сынам, гэта клопат пра яго лёс, пра яго жыццё,жаданне ўпэўніцца, што ён ідзе вернай дарогай, выконвае бацькоўскія запаветы. Вобразы-параўнанні сведчаць пра бацькаву мару пра сустрэчу з сынам:


Прыйдзі –
як ветру жніўнага павеў…
(маецца на ўвазе працавітасць, любоў да зямлі і сваёй справы, плён)

Прыйдзі –
як песня,
што табе збярог
Бацькоўскі край
і дбайна перадаў.
(ідзе мова аб перадачы духоўнай спадчыны з пакалення ў пакаленне)

Прыйдзі –
як рэха з тысячы дарог,
Дзе голас мой твае сцягі гайдаў.
(магчыма аб тым, што словы і запаветы бацькі заўсёды павінны быць у сэрцы сына, дзеб ён ні быў)

Прыйдзі –
як думкі вогненнай усплёск,
Як гром ракет, што ўзлёт твой акрыляў...
(магчыма маецца на ўвазе развіццё, поспех, новыя ідэі, будучае)


   7. Вершаваная форма гэтага твора абранае аўтарам не выпадкова. Яна дапамагае яму акцэнтаваць увагу на галоўным, яна нечым падобная на песню, шчырую, адкрытую, эмацыянальную.

 

Похожие статьи:

Васіль ЗуёнакВасіль Зуёнак - У грымотах ашалелых веку...

Васіль ЗуёнакВасіль Зуёнак - Гаварыла маці...

Васіль ЗуёнакВасіль Зуёнак - У люстэрку Свіцязі

Васіль ЗуёнакВасіль Зуёнак - Сон

БиографииВасіль Зуёнак