Поле – не толькі зямля,
Гэта і неба, і ветрык,
I васілёк, што здаля
Свеціць душою прыветнай.
Гэта і жаўранка спеў –
Першынца хмаркі вясёлай,
Гэта надзеі пасеў,
Мудрасці жніўная школа.
Гэта і дождж, што ідзе,
Каб з ярыной паяднацца,
Гэта бяссонне людзей
I хлебадайная праца.
Поле – не поле без нас.
I перапёлкаю ў жыце
Кліча:
– У першы свой клас,
Дзеці, у поле бяжыце!
Похожие статьи:
Пераказы → Вечнае поле
Еўдакія Лось → Еўдакія Лось - Галасы поля
Пераказы → Жніво
Казімір Камейша → Казімір Камейша - Духмянае дзіва
Пятрусь Макаль → Пятрусь Макаль - Поле, поле...