Нас пяцёра ў нашым доме –
Дружбакоў усім вядомых.
Толькі дом не знае наш;
Мы - касмічны экіпаж!
Компас ёсць. I ёсць ракета
Змайстравалі пад сакрэтам.
I цяпер бы самы раз
Нам адправіцца на Марс.
Ды шкада, што ён далёка –
Пэўна спознімся на ўрокі.
I, глядзі, яшчэ ў прыдачу
Тройкі ў дзённіках заскачуць...
А таму з прычыны гэтай
Пераносім старт на лета.
Пачакай, дзядуля Марс, –
Дай закончыць першы клас!
Похожие статьи:
Яўген Крупенька → Яўген Крупенька - Мы – касманаўты
Пераказы, дыктанты → Камандзіроўка на Марс
Пераказы, дыктанты → Шлях да зорак
Сяргей Грахоўскі → Сяргей Грахоўскі - Касманаўты
Пераказы, дыктанты → Марс