Бег на рэчку, на каток,
Бег пакоўзацца каток.
А прыбег – і разгубіўся:
Пасярод катка спыніўся:
– Як пачаць? З якой нагі?
Уваччу плывуць кругі:
Едзе левая направа,
Едзе правая налева,
Едзе задняя наперад,
А пярэдняя назад –
Быццам сто ў яго тых ног
І пад кожнай сто дарог!
І з якой пачаць нарэшце,
Сам ніяк не разбярэшся.
Запытацца трэба ў таты –
І пабег каток дахаты...
Похожие статьи:
Станіслаў Шушкевіч → Станіслаў Шушкевіч - Пайшоў коўзацца каток
Васіль Зуёнак → Васіль Зуёнак - У люстэрку Свіцязі
Биографии → Васіль Зуёнак
Адам Гурыновіч → Адам Гурыновіч - Каток
Васіль Зуёнак → Васіль Зуёнак - Гаварыла маці...