Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Васіль Зуёнак - Будзем сілы набірацца

Лета Юзю прывяло
На канікулы ў сяло.
Рады дзед, і бабка рада –
Напякла стажок аладак:
– Еш, унучак, папраўляйся,
Сіл, унучак, набірайся…
Спалавініў Юзя «стог»,
У цяньку спачыць прылёг.
Падрамаў на жываце –
Дзень да поўдня праляцеў,
Павярнуўся на спіну –
Дзень даўным-даўно мінуў…
Ранкам выйшаў у паход –
Аж за школьны агарод.
Толькі ж трэба так, скажыце:
Заблудзіўся Юзя ў жыце…
Не відаць ні хат, ні сонца…
Нібы ў джунглях тых бясконцых,
Крочыў Юзя так і гэтак,
Вызначаў напрамкі свету,
Бабку, дзеда
Небарака
Клікаў, клікаў – і заплакаў:
– Не бадзяцца, не стамляцца –
Ехаў сілы набірацца…
Дык нашто ж,
Нашто я лез
У дрымучы гэты лес!..
Працаваць юннаты йшлі,
Юзю беднага знайшлі
І сказалі:
– Годзе хныкаць,
Лепш вазьмі-тка, брат, матыку –
Папрацуем у ахвоту
Ды ў футбол згуляем потым,
Загараць пачнём, купацца –
Будзем сілы набірацца!

 

Похожие статьи:

БиографииВасіль Зуёнак

Васіль ЗуёнакВасіль Зуёнак - Гаварыла маці...

Васіль ЗуёнакВасіль Зуёнак - У грымотах ашалелых веку...

Васіль ЗуёнакВасіль Зуёнак - У люстэрку Свіцязі

Васіль ЗуёнакВасіль Зуёнак - Сон