Дапаможам нашай маме:
паліем вазоны самі.
Мы пасуду будзем мыць
і ката свайго карміць.
Нам гуляць яшчэ не час,
пачакайце, гульні, нас.
Прыбярэм у доме самі,
хай прыемна будзе маме.
Трэба маму шанаваць,
трэба ёй дапамагаць.
Нам гуляць яшчэ не час,
пачакайце, гульні, нас.
Так з сястрою мы рашылі.
Вось пасуду і памылі,
мы вазоны палілі,
малачка кату далі.
Пачакалі гульні нас –
надышоў гуляць нам час.
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Урокі жыцця (Паводле Н. Дрык)
Пераказы, дыктанты → Мама
Пераказы, дыктанты → Спасцігаю мудрасць маміных урокаў
Сяргей Грахоўскі → Сяргей Грахоўскі - Мама
Алесь Бачыла → Алесь Бачыла - Мама