Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.
Васіль Жуковіч - Каляднікі
Ідуць каляднікі, ідуць
Па ўсёй краіне самабытнай,
Сцяжынку з даўніны вядуць
Пад зыркай зоркай старажытнай.
Ідуць вясёлай грамадой,
Народ вітаюць калядой,
Сцяжынку памяці вядуць.
Што ім зімовы рэзкі вецер!
Ідуць каляднікі, ідуць –
Любві, надзеі, веры дзеці.