Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Васіль Жуковіч - Выбіраю прафесію

Я хачу быць
футбалістам,
забіваць галы са свістам
галавой,
нагой,
рукой!

Вой! Што я кажу?!
Я хачу быць
машыністам,
электрычкі гнаць са свістам,
з хуткасцю –
сто,
дзвесце,
трыста
за хвіліну!..

Вой! Што я кажу?!
Я хачу быць
каскадзёрам.
Уявіце, я скачу,
са скалы скачу я ў мора,
у агонь скачу!

Вой! Што я кажу?!
Не хачу!

 

 

Похожие статьи:

Васіль ВіткаВасіль Вітка - Хто што робіць

Пераказы, дыктантыКліпмейкер

Васіль ЖуковічВасіль Жуковіч - Адляцелі жураўлі

Артур ВольскіАртур Вольскі - Ад А да Я прафесія мая

Эдзі АгняцветЭдзі Агняцвет - Хто пачынае дзень?