Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Васіль Жуковіч - Бывай, бывай, дваццатае стагоддзе!

Бывай, бывай, дваццатае стагоддзе!
Душой збалелай не магу крывіць:
стагоддзе слёзаў горкіх і крыві,
на цяжкі смутак ты душу наводзіш.

Жах войнаў і рэпрэсій ці сыходзіць?
А чорны след чарнобыльскай бяды?..
Мая краіна, пойдзеш ты куды?
Няўжо ты здрадзіш праўдзе і свабодзе?!

Як без паветра, я без іх загіну.
Дай веры мне: не пойдзеш па касцях,
ты болей не заблудзішся, Краіна;

да сонца ўскінеш горды продкаў сцяг,
з туману ірвануўшы на прасцяг, –
цябе даўно чакае шлях адзіны.

 

Похожие статьи:

Пімен ПанчанкаПімен Панчанка - Краіна мая

Цішка ГартныЦішка Гартны - Роднай краіне

Васіль ЖуковічВасіль Жуковіч - Жураўліны вырай

Васіль ЖуковічВасіль Жуковіч - Адляцелі жураўлі

ПераказыКраіна здароўя