Перасохла рэчышча,
Дзе крыніца бегла.
Дзе стаяла печышча —
Учарнела цэгла.
А мясціна бою
Зарасла травою,
Лебядою сіваю,
Стрыклівай крапіваю.
Толькі там, дзе ўпаў ты,
Каля самай хаты,
Дзе твой след крывавы —
Не растуць там травы.
Помнік твой увіты
Непадкупнай ласкай —
Штык у жвір убіты,
А паблізу — каска.
Беражэ ўспаміны
Пра цябе, мой дружа,
Куст густой шыпшыны,
Ўвесь у буйных ружах.
Хай хто дакранецца
Да яго рукою —
Упадзе на сэрца
Кроў жывой расою.
Прарасло жалеза
Вострымі шыпамі,
Будзе вечна свежай
Аб салдаце памяць.
1956
Похожие статьи:
Васіль Вітка → Васіль Вітка - Трывога ў Ельнічах
Васіль Вітка → Васіль Вітка - Па дарозе ў Мазыр
Васіль Вітка → Васіль Вітка - Слова
Васіль Вітка → Васіль Вітка - Генерал верабей
Биографии → Васіль Вітка