З вечара і да відна
Усё заве мяне яна.
На хвілінку б сціхла хоць:
– Уставай! Ідзі палоць!
Я пайду злаўлю яе,
Бо гнязда ж яна не ўе
Ні ў дупле і ні ў галлі,
Зробіць ямачку ў раллі,
Высцеле травою –
Вось і ўсе пакоі.
Да зямлі ўсё туліцца,
Дзюбай жыта чэша,
А лятаць лянуецца,
Болей ходзіць пеша.
Я ўсё жыта абышоў
І гарахавішча,
Хітрай птушкі не знайшоў –
Днём яна не свішча.
Як нямая цэлы дзень,
А як ляжа ночы цень,
Выйдзе першая зара,
Закрычыць тады яна:
– Спаць пара! Спаць пара!
А сама не спіць адна
Аж да самага відна.
Похожие статьи:
Васіль Вітка → Васіль Вітка - Трывога ў Ельнічах
Биографии → Васіль Вітка
Васіль Вітка → Васіль Вітка - Ружа і штык
Васіль Вітка → Васіль Вітка - Слова
Клаўдзія Каліна → Клаўдзія Каліна - Жнівень