Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Васіль Вітка - Па дарозе ў Мазыр

Выбліснуў радасна з сіняй смугі
Промень на дахі крутых камяніц,
I за ракой пашырэлі лугі,
Засерабрыліся плыні крыніц.

Бусел прачнуўся ў цёплым гняздзе,
Чапля цыбатая выйшла на жвір,
I, легкакрылая, па вадзе
Мчыцца імкліва «Ракета» ў Мазыр.

Раптам птушыны ўстрывожаны ўскрык.
Ах, палахлівіца, ты мне прабач.
Не на прыцэл я бяру, а на ўлік —
Што ж такі жаласны, роспачны плач?

Белая чаіца біла крылом,
3 хвалі рачной узляцець не магла.
Быццам на крызе яна ў ледалом,
На каляровым крузе плыла.

Як бы спатрэбіўся сёння мне бог,
Той, што па штату скарочаны — Пан.
Можа б, стары спалучыць дапамог
Жылку крыніцы і нафты фантан,

Уберагчы вас, жыцця берагі,
Неба блакіт, зеляніну зямлі,
Каб вінаватасці нашай кругі
Да нашых нашчадкаў не даплылі...

На даляглядзе дубровы, бары,
Песеннай Прыпяці вольная шыр,
Схілы зялёныя, горы, яры,—
Добрае раніцы, мілы Мазыр!

1977

 

Похожие статьи:

Васіль ВіткаВасіль Вітка - Трывога ў Ельнічах

ПераказыСталіца беларускага поўдня

Уладзімір ДубоўкаУладзімір Дубоўка - Дождж у Мазыры

БиографииВасіль Вітка

Васіль ВіткаВасіль Вітка - Слова