Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Васіль Вітка - Дзень нараджэння

   Прыемна, калі помняць твой дзень нараджэння, віншуюць цябе, жадаюць здароўя, поспехаў.
   А ці помніш ты дні нараджэння сваіх маці, бацькі, бабулі, дзядулі, братоў і сясцёр?
   Колькі чалавек у сям’і – столькі і дзён нараджэння. У гэты дзень кожнаму дорага тваё віншаванне. Прыемна будзе, калі ты падрыхтуеш і падарунак – кветкі, вырашчаныя табою, малюнак, рэч, зробленыя сваімі рукамі, нарэшце, добрую адзнаку ў гэты дзень у школе. Непрыгожа прасіць у маці, у бацькі грошай, каб купіць ім падарунак.
   Дзень нараджэння – сямейнае свята. Не трэба абвяшчаць усім і кожнаму, калі ў цябе дзень нараджэння. Блізкія табе людзі, родныя і твае сябры, самі помняць, калі ты нарадзіўся.
   Добры звычай саджаць дрэва ў адзнаку якой-небудзь важнай падзеі ў сям’і. Хто дрэва пасадзіў – дабро людзям зрабіў. Заўваж, што прыказка гаворыць: зрабіў дабро не толькі сабе, а людзям, многім людзям. Дрэвы ўпрыгожваюць жыццё цэлых пакаленняў.
   Вось ты пайшоў у школу. Пасадзіў дрэўца ў сваім ці ў школьным садзе або на вуліцы ля свайго дома. Ты расцеш, і дрэва тваё расце. Нездарма многія дрэвы маюць свае імёны: дзедава груша, маміна яблыня, татаў клён, Іванава вішня.
   У памяць родных і блізкіх, што загінулі на вайне, людзі таксама даюць дрэвам імёны. Дрэвы захоўваюць памяць аб добрых і дарагіх людзях.
   Цікава ведаць. У нас, на Беларусі, ёсць такія дрэвы, асабліва дубы, якім ужо болей як паўтысячы гадоў. Каб ахапіць таўшчыню такога дрэва, трэба ўзяцца за рукі пяці-шасці мужчынам. А па вышыні такі волат роўны дому ў дзесяць – пятнаццаць паверхаў. Вядома таксама, што некаторыя дубы дажывалі да тысячы і нават да дзвюх тысяч гадоў

Похожие статьи:

Васіль ВіткаВасіль Вітка - Слова

БиографииВасіль Вітка

Васіль ВіткаВасіль Вітка - Генерал верабей

Васіль ВіткаВасіль Вітка - Трывога ў Ельнічах

Васіль ВіткаВасіль Вітка - Ружа і штык