Ёсць розныя тлумачэнні, адкуль паходзіць назва нашай Радзімы. Адны вучоныя лічаць, што Белая Русь – гэта яе большая частка, якая прыняла хрысціянскую веру і хрысцілася раней, чым тая, якая называлася Чорная Русь. Другія вучоныя тлумачаць, што Белая Русь называецца гэтак таму, што яна засталася вольнай, незалежнай пасля нашэсця мангола-татар у Еўропу.
Больш за тысячу гадоў таму ўсходнія славяне, у тым ліку і беларускія плямёны, аб’ядналіся ў адной дзяржаве, цэнтрам якой быў Кіеў. Таму і сама дзяржава звалася Кіеўская Русь.
Першым жа дзяржаўным утварэннем на Белай Русі было Полацкае княства. Яно ўзнікла яшчэ да Кіеўскай Русі.
Назва «Белая Русь» распаўсюджвалася на землі, у якія ўваходзілі гарады Мазыр, Мсціслаў, Віцебск, Орша, Полацк, Смаленск. Землі ў верхнім і сярэднім цячэнні Нёмана называліся Чорная Русь. Тут былі ўжо вядомы такія паселішчы, як Гародня (Гродна), Навагародак (Навагрудак), Услонім (Слонім), Ваўкавыск, Нясвіж, Слуцк.
Пасля нашэсця мангола-татар і распаду Кіеўскай Русі як дзяржавы на тэрыторыі Белай Русі і суседніх літоўскіх землях утвараецца новая дзяржава – Вялікае Княства Літоўскае са сталіцай у Навагрудку. Пераважную большасць насельніцтва Вялікага Княства складалі беларусы. Яны хоць і называлі сябе па назве дзяржавы ліцвінамі, але гаварылі па-беларуску. Так, на працягу больш чым паўтысячы гадоў Вялікае Княства Літоўскае лічылася славянскім. Яго дзяржаўнай мовай з’яўлялася беларуская мова. На ёй былі напісаны самыя дасканальныя на той час у Еўропе законы Вялікага Княства.
Похожие статьи:
Васіль Вітка → Васіль Вітка - Слова
Биографии → Васіль Вітка
Васіль Вітка → Васіль Вітка - Генерал верабей
Васіль Вітка → Васіль Вітка - Ружа і штык
Васіль Вітка → Васіль Вітка - Трывога ў Ельнічах