Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Артур Вольскі - Сталяры

Мы са Слаўкам –
сталяры:
робім лаўку
на двары.

Жоўтыя апілкі
сыплюцца
з-пад пілкі.
Стружкі
з-пад рубанкаў –
вязкай абаранкаў.

Мы для лаўкі
дошкі
падгаблюем трошкі.
Вось гатова спінка.
Вось гатовы ножкі.

Тук-так-ток,
тук-так-ток, –
заспяваў малаток.
Ды чамусьці
цвікі
загінаюцца
ў бакі.
Выпраміш –
і зноўку
хіліць цвік галоўку.
Аж да стомы
працавалі,
але лаўку
змайстравалі.

Мы абодва
рады надта,
ды прыйшла сястрычка
Ната.
Паглядзела
і сказала:
– З вашай працы
толку мала.
Нават боязна садзіцца.
Можа лаўка
разваліцца…

Я ў адказ:
– Наадварот!
Прастаіць яна сто год…

Ната зноў:
– Ну што ж,
паглядзім…
Я – да Слаўкі:
– Сядзем?
– Сядзем!

Я саджуся.
Сеў і Слаўка…
Нас дваіх
Трымае лаўка.

– Во, – кажу я
да сястры, –
мы са Слаўкам –
сталяры!

 

Похожие статьи:

Авяр’ян ДзеружынскіАвяр’ян Дзеружынскі - Той, хто працуе...

Васіль ЗуёнакВасіль Зуёнак - Пакуль у неба б’юць пад’ёмы...

ПераказыНа заводзе

ПераказыПраца тваіх рук

Авяр’ян ДзеружынскіАвяр’ян Дзеружынскі - Адкуль з’явіліся рамёствы