Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Артур Вольскі - Мой скарб

Як і кожны ў маёй старане,
я багацце нязмернае маю.
Ды не ў грошах, не ў золаце – не!
У любові да роднага краю.

Гэты скарб не схаваны ў зямлі,
не закуты ў іржавай скарбонцы.
Ён вясною з адталай раллі
узнімаецца рунню да сонца.

Не кладзецца ў далярах на стол
і працэнтаў мой скарб не прыносіць.
Ён пладамі даспелымі ў дол,
рэха будзячы, бумкае ўвосень.

Скарб той крыецца ў кожным кутку
неабсяжнай маёй Беларусі.
Рады я дружбаку, земляку,
з ім пароўну багаццем дзялюся.

Беларусь!
Узараную,
дымную,
у лістоце бяроз і дубоў –
абдымаю цябе,
неабдымную,
ты – багацце маё і любоў.

 

Похожие статьи:

Ян БаршчэўскіПаданне ад Севярына пра зямныя скарбы

ПераказыСкарбы нашай Радзімы

ПераказыСкарбы продкаў

Уладзімір КараткевічУладзімір Караткевіч - Чортаў скарб

Змітрок БядуляЗмітрок Бядуля - Скарб