Змрок ляжыць навокал,
як гушчар лясны.
Да сцямнелых вокнаў
падыходзяць сны.
Спаць усім належыць
на зыходзе дня.
Недзе ў Белавежы
дрэмле зубраня.
Між ялін кашлатых,
у сваім дупле,
спяць ваверчаняты
ў цішы і ў цяпле.
І крыклівай сойцы,
што ў гняздзечку спіць,
аж да ўсходу сонца
дзетак не будзіць.
За акном мільгае
зорак карусель.
Глянь, табе міргае
Зорны Карабель.
Спяць у лузе краскі –
ты чаму не спіш?
Можа, сёння ў казку
ў сне ты паляціш...
Похожие статьи:
Васіль Вітка → Васіль Вітка - Калыханка
Алесь Камароўскі → Алесь Камароўскі - Чарнобыльская калыханка
Пераказы, дыктанты → Калыханка
Ніна Мацяш → Ніна Мацяш - Калыханка маме
К → Калыханка