Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Артур Вольскі - Дожджыкава песня

Еду, еду на кані
я па белым свеце.
– Дожджык, дожджык,

секані! –

дружна просяць дзеці.

Памагчы я вельмі рад.
Будзе ў вас парадак.
Палію ахвотна сад,
перайду да градак.

Так прыемна абіваць
летні пыл з лістоты.
Толькі рэчку паліваць
штось няма ахвоты.

Не канчаецца вада
ў бочцы-самалейцы.
Але сам я, вось шкада,
не трымаю лейцы.

Выбірае шлях каню
фурман мой – вятрыска,
то кіруе ў вышыню,
то ганяе нізка.

То пускае пакрысе,
то засвішча пугай.
І вязе мяне, нясе
над усёй акругай.

Шэры конік на бягу
не трасе шматколку,
толькі гойдае дугу –
радугу-вясёлку.

 

Похожие статьи:

Вера ВярбаВера Вярба - Дожджык

Васіль ХомчанкаВасіль Хомчанка - Дождж

Пераказы, дыктантыЦана дажджавой кроплі

Васіль ЗуёнакВасіль Зуёнак - Сонечны дождж

Пераказы, дыктантыГрыбныя дажджы