З моху выгнуўся гарбок.
А пад ім сядзіць грыбок.
Гэй, грыбок баравы!
Не хавай галавы.
Паблукаю па бару –
усе грыбочкі пабяру!
А сінічка:
– Цінь-цінь,
і для іншых
кінь-кінь!
Будзе ўсю зіму вавёрка
без грыбочкаў плакаць горка.
Слёзы – градам з вачанят:
– Чым карміць ваверчанят?!
Я схаваў адразу ножык.
У мяне – паўнюткі кошык.
Лепш парадую вавёрку
і грыбоў пакіну горку
на пянёчку ля сасны,
каб хапіла да вясны...
Эх, і смачныя грыбочкі –
проста з лесу, а не з бочкі!
Похожие статьи:
Пераказы → Баравікі ў хусцінках
Станіслаў Шушкевіч → Станіслаў Шушкевіч - Знатныя лісічкі
Рыгор Ігнаценка → Рыгор Ігнаценка - Незвычайны грыбнік
Пераказы → Баравічкі (Паводле В. Карамазава)
Пераказы → Цёплы грыб