"Цунамі" (1968) — лірыка-філасофскі твор. Яго яшчэ называюць паэмай-прытчай. Героі "Цунамі" — Ён і Яна. Закаханыя, яны ўцякаюць у акіянскія прасторы, каб ізалявацца ад цывілізацыі на бязлюдным востраве. Чымсьці яны нагадваюць адысеяў XX стагоддзя. Але апынуцца па-за часам, грамадствам ім не ўдаецца. Стаўшы сведкамі атамнага выбуху, героі адчуваюць усю суровасць і трагедыйнасць чалавечага лёсу. Катастрофа прыносіць глыбока асабістую трагедыю: у іх нарадзілася мёртвае дзіця. Тэрмаядзерны век сілай бязлітаснай радыяцыі засведчыў, наколькі кволым і безабаронным з’яўляецца жыццё. Ён і Яна вяртаюцца з жудаснай вандроўкі да людзей, на мацярык, каб разам з імі засланіць свет ад руйнавання і смерці.
Ужо ў 60-я гг. паэт добра ўсведамляў, што ў XX ст. перад чалавецтвам востра стаіць глабальная праблема выжывання. Сёння паэма Аркадзя Куляшова ўспрымаецца як папярэджанне сучаснай цывілізацыі пра экалагічную катастрофу, заклік да гуртавання вакол агульначалавечых каштоўнасцяў. Голас паэта гучыць на высокай драматычнай ноце. Аўтар сцвярджае адказнасць Чалавека перад часам і чалавецтвам.
Похожие статьи:
Аркадзь Куляшоў → Аркадзь Куляшоў - Хамуціус
Аркадзь Куляшоў → Паэзія Аркадзя Куляшова
Аркадзь Куляшоў → Аркадзь Куляшоў - Варшаўскі шлях
Биографии → Аркадзь Куляшоў
Аркадзь Куляшоў → Аркадзь Куляшоў - Балада аб чатырох заложніках