Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Андрэй Федарэнка - Вёска

Андрэй Федарэнка - Вёска - Чытаць поўны варыянт аповесці

 

   Абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь, беларусізацыя, моладзь ўдзельнічае ў мітынгах, размаўляе па - беларуску. Тым не менш, людзі, якія выступаюць за адраджэнне беларускай культуры і дзяржаўнасці, падвяргаюць сябе небяспецы. Даносы, пагрозы праз трэціх асоб, арышты...
   1990 год. Студэнта Антона Васкевіча выключылі з інстытута... афіцыйна "за п'янства", неафіцыйна "за нацыяналізм і палітычную недобранадзейнасць".
   Васкевіч едзе дадому, у вёску, спрабуе разабрацца ў сваёй няпростай сітуацыі (сапраўдную прычыну пры выключэнні яму ніхто не называў, яго лісты чытаюць, старэйшаму брату Антона пагражаюць нейкія цёмныя асобы). Час ідзе, але нічога не праясняецца. Антон едзе ў родную вёску. Удалечыні ад сяброў і звыклага асяроддзя. Уладкоўваецца працаваць бібліятэкарам і... Нічога. Галоўны герой твора звычайны чалавек. І фактычна вясковая жыццё зламала яго. Ён пачынае співацца, вядзе разгульнае жыццё, ледзь не спакушае дзяўчынку-падлетка... І гэта пры тым, што сам герой чалавек не слабавольны, ён не прагнуўся, калі яго прасілі данасіць на сяброў. Адзіны спосаб нармальнага існавання у вёсцы - гэта імкнуцца быць падобным на яго жыхароў - піць, гуляць... Герой аказваецца адзінокім ў нязвыклым для яго грамадстве. І менавіта гэта яго ламае... Антон пачынае дэградаваць і расчароўвацца, ён у нейкі час разумее, што будзённасць прымусіла яго адстаць ад ідэалаў мінулага і прызнае: «Дзіўна,але цяпер ясна разумею - я не хачу ніякай свабоды. Яна мне не дае жыць. Не хачу надзеяцца як у школе…, мне хочацца адчуваць на сваёй шкірцы цвёрдую руку, якая дала б зразумець: "оставь надежду!", тут табе звекаваць»…затым ён аднаўляецца ва ўніверсітэт і вяртаецца ў сталіцу. Адна з праблем твора - паказваецца як развіваюцца высокія памкненні ад сутыкнення з рэальным жыццём. Хлопец ва многім расчараваны, але пакідаючы вёску ён адчувае сваю віну перад ёй. «Вёска-душа народа, засталася ім непазнанай». Тэма адраджэння і герой-адраджэнец прысутнічаюць у гэтым творы.
 

Похожие статьи:

Андрэй ФедарэнкаАндрэй Федарэнка - Падслуханая казка

Андрэй ФедарэнкаАндрэй Федарэнка - Жаніх па перапісцы

Андрэй ФедарэнкаАндрэй Федарэнка - Бляха

Андрэй ФедарэнкаАндрэй Федарэнка - Пеля

Андрэй ФедарэнкаАндрэй Федарэнка - Шчарбаты талер