Чытаю лісты франтавыя,
I сэрца трапеча і ные,
I лезе фраза ў галаву:
– Мама, я не дажыву...
У змрочнай нятопленай хаце
Уголас чытае ліст маці,
А я ўпрыхліпку раву:
– Мама, я не дажыву...
Ніхто з нас, малодшых, не знае,
Дзе яна, перадавая,
Што косіць людзей, як траву:
– Мама, я не дажыву...
А трэці свой ліст
Наш брат Міша
Ніколі дамоў не дапіша.
Навекі, – ў канцоўцы таксама, –
Застыла кароткае:
– Мама...
Крыніца: Грачанікаў Л. Я вас люблю...: Лірыка. – Мн.: Macт. літ., 1986. – 143 с.
Похожие статьи:
Анатоль Грачанікаў → Анатоль Грачанікаў - Гусак і Певень
Анатоль Грачанікаў → Анатоль Грачанікаў - Развітанне
Анатоль Грачанікаў → Анатоль Грачанікаў - Вячэра
Анатоль Грачанікаў → Анатоль Грачанікаў - Не трэба жыць як набяжыць...
Анатоль Грачанікаў → Анатоль Грачанікаў - Сон