Чакае нас
Мноства дарог.
Нас вабяць
І далі, і высі.
Але на бацькоўскі
Парог
Абавязкова
Вярніся.
Каб сэрцам
Глыбока адчуць,
Як водар
Нясуць медуніцы,
Як сосны
Над кручай гудуць,
Як звоняць
Світальна крыніцы.
Асядзе
Туман спакваля
Крыштальнаю
Чыстай расою.
І дыхае ціха зямля.
Заўсёды
Ёй быць маладою!
Усё,
Што народ наш
Стварыў,
Аберагаць мы
Павінны:
І песню ўраджайную
Ніў,
І мірнае неба
Айчыны.
Чакае нас
Мноства дарог.
Нас вабяць
І далі, і высі.
Але
На бацькоўскі
Парог
Абавязкова
Вярніся.
Похожие статьи:
Аляксей Дудараў → Аляксей Дудараў - Парог
Пераказы, дыктанты → Навошта ў хаце парог?
Алесь Разанаў → Алесь Разанаў - Парог
Анатоль Грачанікаў → Анатоль Грачанікаў - Сон
Анатоль Грачанікаў → Анатоль Грачанікаў - Не трэба жыць як набяжыць...