Калі гляджу на рукі бацькі
У рубцах, вузлах, –
Здаецца мне,
Што можна з дубам параўнаць іх
Моц і вынослівасць.
Ды не!
Яны ж не толькі спёку зналі,
Дубелі ў холадзе зімой,
А дол варочалі,
Аралі,
Драбілі вугаль пад зямлёй,
Кавалі сталь,
Граніт крышылі,
Трымалі зброю на вайне
І, хоць гулі,
Ад стомы нылі,
Малога няньчылі мяне.
Похожие статьи:
Ніна Мацяш → Ніна Мацяш - Рукі маці
Пераказы → Праца тваіх рук
Аляксей Пысін → Аляксей Пысін - Домскі арган
Янка Сіпакоў → Янка Сіпакоў - Твае рукі
Аляксей Пысін → Аляксей Пысін - Забыта многае ў жыцці...