Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Аляксей Пысін - Жук і жолуд

Дуб на лузе сукаваты,
А пад дубам –
Жук рагаты.
Жук рагаты,
Жук л у паты,
На баках –
Стальныя латы.
На нагах-крывульках –
Боты,
Гэта – боты-скараходы.
А на ботах шпоры,
Быццам зоры.
Жук абцасамі – туп-туп.
– Узбяруся я на дуб! –
Хоць кара, нібыта з бронзы,
Ды ёсць шчыліны-барозны.
Жук панёсся – не суняць,
Шпоры новыя звіняць.

Вось ступае смелы жук
На круты шурпаты сук.
Глянуў ён туды-сюды:
На галінках – жалуды.
Жолуд
Жук аблюбаваў,
Гоп з разгону –
Асядлаў...
– Жолуд, жолуд,
Жалудок,
Патрымай
Мяне, браток.

Спелы жолуд ледзь

трымаўся,

Ад галінкі адарваўся.
Паляцеў дадолу жук.
Толькі латы грымяць,
Толькі шпоры звіняць, –
Стук і грук.

Прыляцелі матылі

на ратаванне,

Робяць жуку яны

штучнае дыханне.

Аглядаюць на баках

сінякі

Ды кладуць прымочкі

на бакі.

– Не чапаў бы ты, жук,

жалуды,

I не ведаў бы, жук,

ты бяды!

 

Похожие статьи:

Аляксей ПысінАляксей Пысін - Домскі арган

Аляксей ПысінАляксей Пысін - Забыта многае ў жыцці...

Аляксей ПысінАляксей Пысін - Пісьмо птушак

Аляксей ПысінАляксей Пысін - Туман

Аляксей ПысінТворчасць Аляксея Пысіна