У сюжэце літаратурнай казкі Алеся Якімовіча «Каваль Вярнідуб» выкарыстаны матывы некалькіх беларускіх чарадзейных казак пра волатаў-асілкаў – заступнікаў прыгнечаных, пакрыўджаных. У казцы, як і ў народнай ёсць зачын (пераносіць чытача ў фантастычную краіну, што знаходзіцца «Не далёка, не блізка…»). Жыў у той краіне яе ўладар – люты цар. Таго цара не хвалявала, што народ яго краіны пакутаваў ад голаду і няволі. Калі ад галадухі пачалі паміраць людзі, цар скеміў, што калі ўсе паднявольныя памруць, то давядзецца яму працаваць гарбом сваім. Тады ён вырашыў звярнуцца да сваіх дарадцаў, а тыя параілі знішчыць усіх малых. Цар адразу прыняў гэту параду і пачаў склікаць сваіх катаў. Маці Вярнідуба Параска ўратавала сына, песціла яго і даглядала. Вярнідуб пайшоў насустрач выпрабаванням, тройчы браў ён ў рукі чарадзейную булаву ў час сустрэчы з сіламі зла. Першы раз з разбойнікам Салаўём. Перамог Вярнідуб і цара з яго войскам.
У вобразе Вярнідуба спалучана казачнае і рэальнае: ён добра выхаваны, умее прывеціць, падтрымаць чалавека, нікому не дазволіў Вярнідуб прынізіць сябе, нішто не магло яго запалохаць, ён заўсёды гатоў уступіць у барацьбу са злом. Казка паказвае прыгажосць народных вобразаў, выхоўвае ў дзяцей разуменне ідэалаў дабрыні, прыгажосці, чалавечнасці, адданасці свайму народу.
Похожие статьи:
Алесь Якімовіч → Алесь Якімовіч - Аўтамат
Алесь Якімовіч → Алесь Якімовіч - Хітры воўк
Алесь Якімовіч → Алесь Якімовіч - Вераб’ёвы госці
Алесь Якімовіч → Алесь Якімовіч - Аладкі
Алесь Якімовіч → Алесь Якімовіч - Байка пра казла