Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Там, на пякельным таку, дзе цапамі малоцяць галовы...

...сцелюць галовы, як снапы,
малоцяць цапамі сталёвымі,
на таку жыццё кладуць,
веюць душу ад цела.

«Слова аб палку Ігаравым»


Там, на пякельным таку, дзе цапамі малоцяць галовы,
веюць ад цела душу, поле ўсцілаюць касцьмі,
моцна трымаюць свой сцяг непакорныя ўнукі Ўсяслава,
падае збіты адзін — іншы змяняе яго.

Думаеш, воража, змыць непахісную славу крывёю?
Высям бязмежным раўню ейнай крывёй замуціць?
Колькі жыццё ні тапчы — не ўзнясешся да ясных сузор'яў,
колькі ўгару ні сягай — высяў табе не таптаць.


1939

 

Похожие статьи:

Алесь СалавейАлесь Салавей - Лясы. Узгоркі. Паплавы...

Алесь СалавейАлесь Салавей - Гекзаметры

Алесь СалавейАлесь Салавей - Пад шэлесты лісця

БиографииАлесь Салавей

Алесь СалавейАлесь Салавей - Спі...