Прысвячаецца Янку Юхнаўцу
Немінучасці – натхнёны
ход.
Крочыць Новы, неўнікнёны
год.
Час плыве, шле з дальных рэйдаў
блік,
піша ў небе белай крэйдай
лік.
Крэсліць: тысяча і дзевяць
сот...
З пражытога ймкне у неведзь
стод.
Рэшту лікаў затуляе
ён,
а на першых свой стаўляе
плён.
Гэта – дзён мінулых выхрыст
«V»,
а на доле злы антыхрыст –
«гаў!»
«V» паказвае атомам
шлях,
на антыхрыста стагромам –
бах!..
I зляцеў з маіх павекаў
сон.
Бачу: спомірснаму веку –
скон.
Велікома йдзе ўва ўсеведзь
год,
Новы – тысяча і дзевяць
сот...
1946
Похожие статьи:
Алесь Салавей → Алесь Салавей - Пад шэлесты лісця
Алесь Салавей → Алесь Салавей - Лясы. Узгоркі. Паплавы...
Алесь Салавей → Алесь Салавей - Спі...
Биографии → Алесь Салавей
Алесь Салавей → Там, на пякельным таку, дзе цапамі малоцяць галовы...