Хто церпіць больш за ўсіх? Хто зносіць шмат? Хіба, адзін паэт!
Не гэтак лёгка Музы найвялікшы дар яму даецца.
У слова кажнае, у кажны свой радок, што пойдзе ў свет,
ён укладае жар душы, ён укладае часткі сэрца.
I я – хай не паэт, хай толькі той, хто піша так, не ў толк,
калі-ж, ахоплены натхненнем, я бяру асадку ў рукі,
перш, чым пісаць, я адчуваю ўсё, што дзеецца вакол, –
і радасць чэрпаю заўжды да дна, а разам з ёю – мукі.
1. 7. 1943
Похожие статьи:
Алесь Салавей → Алесь Салавей - Спі...
Биографии → Алесь Салавей
Алесь Салавей → Там, на пякельным таку, дзе цапамі малоцяць галовы...
Алесь Салавей → Алесь Салавей - Пад шэлесты лісця
Алесь Салавей → Алесь Салавей - Лясы. Узгоркі. Паплавы...