Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Алесь Салавей - О не, ня цёмным воблакам шпакі...

(Паводле Дантэ)

 

О не, ня цёмным воблакам шпакі
лятуць, калі зіма ў марозных путах
ідзе насустрач – а на ўсе бакі

нясуць вятры плямя навалаў лютых;
надзеі лепшага ў нябыт пайшлі –
і не ўсміхаецца жыццё ў пакутах!

О не, ня жальным крыкам жураўлі
трывожаць супакой высі празорнай, –
а ўзнятыя вятрамі ад зямлі

натоўпы хмар. Штодня – ўсё горай, горай...

1943

 

Похожие статьи:

ТТэрцына

Алесь СалавейАлесь Салавей - Мала

Алесь СалавейАлесь Салавей - Восеньскія тэрцыны

Рыгор КрушынаРыгор Крушына - Тэрцыны

Янка СіпакоўЯнка Сіпакоў - Тэрцыны пра наручнікі