Нечакана парвецца жыццё... Больш ніколі яно не ўваскрэсне.
Колькі думак нязбытых бярэ да сябе падысподная цьма!
Спатыкае іх вечны спакой. I ўсё роўна ім – вольна, ці цесна...
Толькі той будзе жыць, не памрэ – у нябыт каму шляху няма.
Не памрэ толькі той, хто аддаў усе сілы жыцця для народу,
хто мінулае ўславіў красой, зазірнуў хто і ў прышлыя дні.
Дар ягоны, убраны ў вянкі, шанавацьмуць нашчадкі заўсёды,
воды ўлеваў не змыюць яго, і не спаляць пякельняў агні.
07.09.1943, Рыга
Похожие статьи:
Алесь Салавей → Алесь Салавей - Пад шэлесты лісця
Алесь Салавей → Там, на пякельным таку, дзе цапамі малоцяць галовы...
Алесь Салавей → Алесь Салавей - Лясы. Узгоркі. Паплавы...
Биографии → Алесь Салавей
Алесь Салавей → Алесь Салавей - Спі...