Лясы. Узгоркі. Паплавы.
Блакіт нябёсаў. Сінь азёраў...
Далёка вы, далёка вы,
радзімы блізкія прасторы!
А дні сярод палёў чужых
спяляць пасевы залатыя,
Пайдзі, прыслухайся да іх:
шумяць пасевы, ды не тыя.
Шумяць. У даль палёў зірні:
яшчэ далей — палі радзімы.
Плывуць крывёй над імі дні
і плыць сягаюць над чужымі.
Знішчэнне там, дзе іхны след.
Сваім, чужым — адно. Дзе ж
дзецца?
Куды ні глянь — вялікі свет,
а чалавек не мае месца.
06.09.1944. Гэдэмэстэ, Эстонія
Похожие статьи:
Алесь Салавей → Алесь Салавей - Гекзаметры
Алесь Салавей → Алесь Салавей - Пад шэлесты лісця
Алесь Салавей → Алесь Салавей - Спі...
Биографии → Алесь Салавей
Алесь Салавей → Там, на пякельным таку, дзе цапамі малоцяць галовы...