Людзі, што мне сустрэліся ўчора і пазаўчора і што сустракаюцца сёння... – уваходзяць яны ў мой лёс, быццам яны гэта я таксама.
Нават калі я адводжу вочы – яны ўсё адно глядзяць на мяне,
нават калі не растульваю вуснаў – яны ўсё адно ўступаюць са мною ў размову.
Вось яны, вось: то хаваюцца ў цёмныя нетры майго забыцця, то аб'яўляюцца на белым полі маёй увагі.
Але чаму з разнастайнага мноства – я н ы?
Чаму менавіта – я н ы?
Крыніца: Разанаў А. Вастрыё стралы: Версэты, паэтычныя мініяцюры. – Мн.: Маст. літ., 1988. – 159 с.
Похожие статьи:
Алесь Разанаў → Алесь Разанаў - Рагнеда
Алесь Разанаў → Творчасць Алеся Разанава
Алесь Разанаў → Алесь Разанаў - Вецер
Алесь Разанаў → Алесь Разанаў - Арышт Кастуся Каліноўскага
Алесь Разанаў → Алесь Разанаў - Радзіма