Змаганне захоплівае мяне: яно разнявольвае ўсе мае здольнасці, яно абуджае ўсе мае сілы, яно становіцца танцам, яно становіцца святкаваннем, яно тчэ з маіх рухаў свой непаўторны ўзор.
Я ашчаджаюся ад яго. І чакаю яго.
А з мора ўжо вынырнулі дзве вужакі – дзве неспатольныя пометы.
Яны апантана накідваюцца на мяне, абкручваюць слізкімі шчыльнымі звівамі, пстрыкаюць джаламі ў самы твар...
Я аддзіраю іх ад сябе, я душу іх рукамі, тапчу нагамі, кручуся, уюся, крычу...
Навокал, з усіх бакоў, збіраюцца гараджане.
Нібыта прыцягнутыя магнітам, яны глядзяць на мой адчайны міжбой, на мае пагібельныя вымогі...
– Якое відовішча!.. – у захапленні, я чую, гамоняць яны. – Мы першы раз назіраем такі напружаны рытм, мы першы раз бачым такі выкшталцоны танец.
Крыніца: Разанаў А. Танец з вужакамі: Выбранае Мн Маст. літ., 1999. – 462 с. – (Беларускімі паэзія ХХ стагоддзя).
Похожие статьи:
Алесь Разанаў → Алесь Разанаў - Радзіма
Алесь Разанаў → Алесь Разанаў - Рагнеда
Алесь Разанаў → Алесь Разанаў - Арышт Кастуся Каліноўскага
Алесь Разанаў → Алесь Разанаў - Вецер
Алесь Разанаў → Творчасць Алеся Разанава