Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Алесь Разанаў - Парог

   Парог урос у зямлю, струхлеў...
   Я б'ю па парозе нагою – з яго сыплецца парахня.
   Але гэткі ён толькі зверху, далей ён трывалы, далей ён моцны – і шашаль яго не стачыў, і цвіль яго не збуцвіла,
   – О, яму безліч гадоў,– кажа брат– I высечаны ён з дрэва, якога цяпер няма ўжо, – са шчырага дрэва, і высечаны людзьмі, якіх гэтаксама няма...
   Мы не ўваходзім у хату: у ёй жылі нашы дзяды, у ёй жылі прадзеды нашы, а мы стаім на парозе, на шчырым парозе, і адчуваем, што мы гэтаксама парог, да якога – няма нас, і пасля якога – няма...
   Ёсць месца ў набытку і месца ў страты.
   Дзе растлумачыцца чалавеку, хто ён такі?
   Хаты чакаюць, што вернуцца людзі.
   Пыл ацярушваецца на парозе.
   Калі мы са светам – мы супраць свету,
   калі мы з прыродай – мы супраць прыроды,
   калі мы з родам – мы супраць роду...
   Мінулае тоіцца ў змроку, будучыня – у светлыні.

Похожие статьи:

Алесь РазанаўАлесь Разанаў - Арышт Кастуся Каліноўскага

Алесь РазанаўАлесь Разанаў - Вецер

Алесь РазанаўАлесь Разанаў - Рагнеда

Алесь РазанаўАлесь Разанаў - Радзіма

Алесь РазанаўТворчасць Алеся Разанава