Карані пакараныя: гэткая іхняя карма – рыць дол, урывацца ў цемру, быць катаржнікамі.
Але ніхто ніколі не чуў ад іх ні скаргі, ні наракання – яны крэўныя з самым вышэйшым, з сонечным пачаткам PA, і памятаюць вышэйшую праўду – праўду самаахвярнасці.
Карані кіруюцца да радовішчаў жыцця – да крыніц і, здабываючы з адмоўнага КА дадатнае PA, a ca сваёй кары – карысць, кормяць ёю дрэва.
Для іх няма ні свайго ранку, ні свайго вечара: ранак для іх – калі дрэва цвіце, вечар – калі яно акрываецца асенняю скрухай.
Там, пад зямлёю, у сваёй краіне, яны каралі, яны карануюць дрэва кронай, яны багатыя будучай радасцю, але выцягнутыя на паверхню, ляжаць як пачварныя крывыя сутаргі – курчы.
Карані лёгка раняцца вонкавай – рассякальнаю – сілай, аднак, перакананыя, як каран, яны не могуць скарыцца са смерцю і нерухомасцю, і нават калі дрэва гіне – з іх, з каранёў, усё роўна ўзыходзяць новыя крэўнічы – парасткі.
Похожие статьи:
Алесь Разанаў → Алесь Разанаў - Арышт Кастуся Каліноўскага
Алесь Разанаў → Алесь Разанаў - Вецер
Алесь Разанаў → Алесь Разанаў - Радзіма
Алесь Разанаў → Алесь Разанаў - Рагнеда
Алесь Разанаў → Творчасць Алеся Разанава