Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Алесь Разанаў - Дрэва

   Чалавек жыве ў хаце, дрэва жыве на сваім водрубе, але іхнія лёсы пароднены і паяднаны жыцці.
   I калі жыццё аднаго адрываецца ад жыцця другога, то аднаму робіцца няўтульна і дрэнна, а другога падточвае верад: няўжо я жыву проста так, ні для кога, дарэмна?

   Дрэва ўсяго сябе аддае ў дарунак: калі яно цвіце – разлівае водар, калі зелянее – хавае ад спёкі, а потым, у верасні, і самую лістоту, якой яно ахіналася ў траўні, паволі раскідвае па наваколлі.
   З дрэва – плады, з дрэва – дровы, але, можа, самае дарагое, што дрэва дае чалавеку, гэта сам – бескарыслівы і самаахвярны – спосаб давання: у ім – святло, у ім – хараство, у ім – здароўе.

   Чалавек ва ўсім давярае дрэву, а дрэва, што б ні здаралася з ім, усё дароўвае чалавеку.
   Яно яго павадыр: яно ідзе са старажытнасці, з «дрэўнасці», і вядзе чалавека не ў пространь, дзе гаспадараць дарвінаўскія дэрываты, а ў праўду.

   I нават калі чалавек памірае, дрэва становіцца тым чаўном, у якім – разам з ім – ён выпраўляецца ў незваротнае вандраванне.

Похожие статьи:

Алесь РазанаўТворчасць Алеся Разанава

Алесь РазанаўАлесь Разанаў - Радзіма

Алесь РазанаўАлесь Разанаў - Рагнеда

Алесь РазанаўАлесь Разанаў - Арышт Кастуся Каліноўскага

Алесь РазанаўАлесь Разанаў - Вецер