Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.
Алесь Разанаў - Дарэшты
У левую руку мне даюць паразу, але ў правую я паспяваю ўзяць перамогу. Тады ў правую руку мне даюць радасць, але я працягваю левую руку і бяру скруху...
У мяне пытаюцца: хто ты? – і хочуць спыніць.
Я не адказваю і не спыняюся. Засяроджанаю душою я намацваю дрогкую лінію сэнсу, па якой мушу ісці дарэшты.