Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Алесь Разанаў - Бяда і гора

   Бяда аб'яўляецца спадсподу, як прарастае спадсподу трава-лебяда, гора абрушваецца згары.
   Бяда — яда: яна есць чалавека, гора — пітво: яно п'е чалавека, бяда салёная, гора горкае, бяда — яд, гора — атрута.
   Бяда прыходзіць знянацку, гора — раптоўна, бяда — выпадак, гора — здарэнне, бяда — Сцыла, гора — Харыбда; яны спадарожнікі чалавечага лёсу, і не ведае чалавек, дзе іх чакаць, куды ад іх дзецца.
   Бяда баліць, гора гняце, бяда галосіць, гора наракае, у бяды ўсё падае з рук, у гора
ўсё згортваецца.
   Бяда бледная, гора чорнае, бяда — пятля, гора — горан, бяда — вужака, гора — груган, гора гародзіць між светам і чалавекам платы, бяда выбудоўвае сцены.
   Але ўсё на свеце мінае: і сплывае бяда, бы вада, і згарае, нібы агонь, гора.

Похожие статьи:

Алесь РазанаўАлесь Разанаў - Радзіма

Алесь РазанаўАлесь Разанаў - Вецер

Алесь РазанаўАлесь Разанаў - Рагнеда

Алесь РазанаўТворчасць Алеся Разанава

Алесь РазанаўАлесь Разанаў - Арышт Кастуся Каліноўскага