Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Алесь Разанаў - Балада пратэсту

Каля Юр'ева

дол павораны –

каля Юр'ева
норы ворага...
Бор абрушаны б'е таранам –
курчы рыбіныя без ракі,
і пульсуюць кастры мембранна:
навастрыліся крыжакі.
Занавесаю:

эсты – нехрысты –

навісае злавесны змест.
Вячка Полацкі,
дзвінскім нерастам
сярод нератаў

твой пратэст.


Шчыт тутэйшых

прад сутарэннем...

Светліць зорка тваю вяху:
замахнулася пакарэнне –
Вячка. Полацкі на шляху.
Па-за Юр'евам не працягі –
зеўраць чорныя рубяжы...
І цвярдзей,

як даюць прысягу, –

паміраючы, не чужы.
Непярэйдзены сэнс –
ні сведак,
ні надзей і раскол па сцяне –
на замах пераможны: гэтак!
Адгукнуцца крыштальным: не!..
Не зачэпяць:

на выезд віза –

нецярплівы капыт каня...
Ды нязгодна скразніць,

пранізваючы,

безназоўная глыбіня.
Уцалець ад ліхой навальніцы...
адступщца

ў жыццё і ад’езд...

белым светам наўзмах засланіцца... –
светлы позірк і смелы жэст –
у сваёй і чужой Айчыне
немагчымае быць нічыйным,
немагчымае
і пратэст.
Распрастаешся ты на доле –
па жыцці,

па бядзе,

па вайне...

Але ўкладзена неадольная,
Вячка Полацкі, сіла ў «не».

 

Похожие статьи:

Алесь РазанаўАлесь Разанаў - Вецер

Алесь РазанаўТворчасць Алеся Разанава

Алесь РазанаўАлесь Разанаў - Радзіма

Алесь РазанаўАлесь Разанаў - Арышт Кастуся Каліноўскага

Алесь РазанаўАлесь Разанаў - Рагнеда