Я venі,
vіdі,
vісі!1
Адкінь дарэмны страх.
Забіся, як сініца,
У радасных руках.
Ад шчасця анямею –
Пустых не трэба слоў.
Ахмелены, шалею
Ў саломе валасоў.
Сыдуцца вуснаў соты,
Сыдуцца ў соты раз.
Аддам табе пяшчоты
Нястрачаны запас.
Мільгнула ты сініцай,
Рукі ягоны ўзмах...
I venі,
vіdі,
vісі
Рассыпалася ў прах.
1. Прыйшоў, убачыў, перамог (лац.)
Похожие статьи:
Алесь Пісьмянкоў → Алесь Пісьмянкоў - Балада роду
Алесь Пісьмянкоў → Алесь Пісьмянкоў - Спавядацца бяжым да прыроды...
Алесь Пісьмянкоў → Алесь Пісьмянкоў - Продкі
Алесь Пісьмянкоў → Алесь Пісьмянкоў - Вяртанне
Алесь Пісьмянкоў → Алесь Пісьмянкоў - Роднае