Прамення залочаны смык
Асеннія скрыпкі галубіць.
I сэрца знямелага крык
Не кратае скрухаю губы.
Я ў зрэнкі твае зазірну,
Усмешку злаўлю незнарокам,
I раптам згадаю вясну
I вобраз забытай далёкай.
Яна не такая, як ты,
Яе не паблытаць з другою:
I позірк не той яснаты,
I сэрца, напэўна, не тое...
Похожие статьи:
Алесь Звонак → Алесь Звонак - Радзіма
Алесь Звонак → Алесь Звонак - Гарбуз
Алесь Звонак → Алесь Звонак - Мой сад
Алесь Звонак → Алесь Звонак - Дагарэла зара ў небакраі...
Алесь Звонак → Алесь Звонак - Курапаты