Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Алесь Гарун - Роднаму краю

Чаму з маленства, з ураджэнства
Ў жыццёвы май
Не ўмеў, як маці, шанаваці
Цябе, мой край?
То ж я з тваёю ключавою
Святой вадой
Напіўся болю аб нядолі,
Бядзе людской.
То ж ты, мой хмуры, даў мне пануры
I ціхі гнеў,
А днём падчасным, так пекным, ясным,
Надзею грэў.
Твае ж курганы, лясы, паляны,
Дубкоў тых шум,
Палёў абшары, люд бедны, шары
Мне далі дум.
А дум тых многа...
Не, не ў бога
Ты даў мне іх. 
I ты ж, як маці, наўчыў спяваці
Аб думах тых.
Я браў, не бачыў і не аддзячыў
Табе нічым,
Бо счараваны – цябе, укаханы,
Не знаў саўсім.
Цяпер хоць знаю, дык што ж параю
Ад позніх скрух?
Ў чужой краіне паволі гіне
За дзелам – дух.
Вазьмі ж хоць спевы, дум перапевы
Лясоў тваіх.
З тваёй глебы, з тваёга неба
Узяў я іх.

1911

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыСвой край

Пераказы, дыктантыСвятло Радзімы

Васіль ЗуёнакВасіль Зуёнак - Будучыня

Пераказы, дыктантыМой край

Авяр’ян ДзеружынскіАвяр’ян Дзеружынскі - Я спяваю, ты спявай!