Ветрэ, ветрэ вольны,
Стой, зрабі паслугу!
Буду спосаб меці,
Аддзякую другу.
Злётай, лёгкі, борзда
Ў край, адкуль я родам, −
Бацьку, матку ўбачыш,
Мілую заходам;
Ўбачыш гэнам, ворле,
Ў краю тым – старонцы:
Брат мой беларусін
Гібее без слонца.
Ім усім паклонам
Нізкім ты скланіся,
Хай жывуць, красуюць...
А потым вярніся.
Гэта скажаш, браце,
Мне, што там убачыў.
Буду спосаб меці,
Паглядзіш, аддзячу!
1909
Похожие статьи:
Алесь Гарун → Алесь Гарун - Мае думкі
Алесь Гарун → Алесь Гарун - Брацця! Досыць цярпець нам і гнуцца...
Алесь Гарун → Алесь Гарун - У чатырохлецце "Нашае Нівы"
Алесь Гарун → Алесь Гарун - Начныя думкі
Алесь Гарун → Алесь Гарун - Восень