Я сам не чараўнік, але як стаць чараўніком – цябе навучу... Уяві сабе, што ты пакрыўдзіў дзяўчынку. Калі ты хлапчук, то, я думаю, табе гэта вельмі лёгка ўявіць. Ты яе пакрыўдзіў, а яна плача і плача. «Што ж цяпер рабіць?» – думаеш ты. А ўсё вельмі проста. Трэба сказаць чароўныя словы: «Прабач, калі ласка, я больш так не буду!» І – цуд! – дзяўчынка перастане плакаць. Толькі сказаць трэба вельмі пяшчотна і шчыра.
Калі цябе частуюць яблыкам ці цукеркай, ведай, што трэба сказаць «вялікі дзякуй».Гэта таксама чароўныя словы. Ты сказаў чалавеку «вялікі дзякуй», а ён табе ласкава ўсміхнуўся ў адказ. А гэта вельмі вялікая справа – дапамагчы чалавеку ўсміхнуцца, узняць настрой.
Чалавек, які ўсміхаецца, – гэта добры чалавек, ён не стане крыўдзіць іншых.
Ты спытаеш: «А пры чым тут чараўніцтва?» Не спяшайся! Уменне парадаваць чалавека – адно з самых вялікіх чараўніцтваў! Пройдзе час, і ты яшчэ не раз пераканаешся ў гэтым. Але чароўныя словы трэба ведаць ужо сёння. Памятай іх!
Похожие статьи:
Янка Купала → Янка Купала - Чараўнік
Уладзімір Ягоўдзік → Уладзімір Ягоўдзік - Жабіны вочкі
Алег Лойка → Алег Лойка - Два шчырых словы
Сяргей Грахоўскі → Сяргей Грахоўскі - Словы
Юрась Свірка → Юрась Свірка - Словы